Жыхару Мазыра Уладзіславу Шавяленку прысудзілі 8 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці. Ён стварыў фінансавую піраміду і прыцягнуў звыш 760 тысяч рублёў ад больш як 900 чалавек, піша «Радыё С**бода».
Прысуд вынес Гродзенскі абласны суд 28 снежня. Ён яшчэ не ўступіў у законную сілу.
Уладзіславу Шавяленку 23 гады. Ён з Мазыра.
Піраміда дзейнічала з лютага 2015 да красавіка 2016 году.
Паводле следчых, Шавяленка стварыў праект New Assets Union («Новы саюз актываў»), які нібыта добра зарабляў на ўдзеле ў бінарных апцыёнах і букмэкерскіх біржах, аптовых продажах тавараў з Кітаю і здачы ў арэнду нерухомасці.
У праект ён завабліваў абяцаннямі даходу да 300 працэнтаў у месяц. За прыцягненне новых укладчыкаў абяцаў узнагароды. За 100 чалавек — iPhone, за 500 — MacBook, за 1000 — 10 тысяч даляраў.
Як класічная фінансавая піраміда — працэнты папярэднім удзельнікам выплачваліся з грошай наступных. У рэчаіснасці «Новы саюз актываў» не вёў ніякай гаспадарчай дзейнасці.
Але, каб стварыць бачнасць актыўнасці і сфармаваць станоўчы імідж праекту, малады чалавек
Грошы інвестараў пералічваліся на рахункі ў Беларусі і Латвіі, адкрытыя на Шавяленку і іншых людзей, якія кажуць, што не ведалі пра злачынную схему.
Каля 900 чалавек, пераважна моладзь, большасць — з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…