Традыцыйны дабрачынны матч з удзелам хакеістаў «Нёмана» і аматарскага клуба «Авангард» пройдзе ў Гродне 30 снежня. Уваход на матч будзе свабодным, але арганізатары просяць прыйсці заўзятараў з мяккімі цацкамі, каб паўдзельнічаць у эфектным шоў «Калядны мішкапад».
Хакеісты на мерапрыемства абавязкова запросяць дзяцей з дзіцячых дамоў, для іх будуць асобныя падарункі.
Прэс-служба клуба апублікавала наступную інфармацыю:
«Запрашаем вас у чарговы раз наведаць традыцыйны Калядны дабрачынны матч. І зноў мы верым, што нашая сустрэча дасць шмат станоўчых эмоцый, зносіны — вялікую хвалю пазітыву, а нашы добрыя сэрцы — дапамогу тым, хто ў ёй мае патрэбу. Зноў мы падрыхтавалі для вас праграму, у якой ёсць хакей, конкурсы, гульні і абавязкова аўтограф-сесія і фота на памяць з хакеістамі на лёдзе. Усе жадаючыя паўдзельнічаць у эфектным шоў „Калядны мішкапад“, могуць прынесці з сабой любую мяккую цацку і ў пэўны момант па камандзе вядучага кінуць яе на лёд. Гэта будзе салютам для пераможцаў хакейнай бітвы, а ўсе цацкі ў далейшым будуць перададзеныя ў дзіцячыя дамы. Прыходзьце, мы чакаем вас!»
11.00 — уваход на арэну
12.00 — пачатак матчу
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…