Навіны

«Каб было дзетак, як у садзе кветак!» Калядоўшчыкі з казой і мішкам наведалі дзіцячы садок

Павіншаваць беларускамоўную групу дзіцячага садка № 65 прыйшлі калядоўшчыкі з дыпламаваным мішкам і гарэзлівай казой. 27 снежня сябры Гродзенскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы гасцілі ў маленькіх беларускамоўных гродзенцаў.

Другая малодшая група садка ўжо другі год гаворыць па беларуску. Да Калядаў дзеці разам з выхавацелькамі ўпрыгожвалі групу і вучылі вершыкі. Прыгадзіліся яны, каб ажывіць казу. У падзяку за цудоўнае лекаванне казы дзеці атрымалі кніжкі з казкамі і цукеркі.

«Добра калядуецца з дзеткамі, — кажа Марыся Харэвіч, „баба“ з гурта калядоўшчыкаў. — Ад нас яны могуць даведацца, як выглядае мішка, каза ці зорка, пачуць, як гучаць калядныя песні, павадзіць карагоды».

«Традыцыі адведвання садкоў і школ з беларускамоўнымі класамі амаль 10 гадоў, — распавёў старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі ТБМ Віктар Парфёненка. — Раней маглі да ўсіх прыходзіць, а зараз толькі да самых маленькіх — да першакласнікаў і ў дзіцячыя садкі. Хочам паказаць дзецям, што беларусы адметныя, што маюць свае абрады і традыцыі».

Адзначаць Каляды ў садку № 45 сябры ТБМ прыдуць ужо ў новым годзе. А наступнае свята, да якога рыхтуюцца зараз - Дзень роднай мовы, што адзначаюць у лютым.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025