Базавая вырасце на 1 рубль. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2018 года № 956, піша БЕЛТА.
Цяпер базавая велічыня складае Br24,5. Такім чынам, яна вырасце на Br1. Ад базавай велічыні залежаць памеры некаторых дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, штрафаў, іншых выплат. Апошні раз базавая велічыня змянялася з 1 студзеня 2018 года — тады яна павялічылася з Br23 да Br24,5.