Ва Урадзе стварылі працоўную групу для «Гродна Азот». Яна будзе абараняць інтарэсы краіны пры будаўніцтве азотнага комплексу

Па распараджэнні Прэм’ер-міністра РБ Сяргея Румаса створана міжведамасная рабочая група, якая павінна выпрацаваць меры для абароны інтарэсаў Беларусі пры рэалізацыі інвестпраекта на ААТ «Гродна Азот», піша «Вячэрні Гродна».

— Міжведамаснай рабочай групе даручана забяспечыць выпрацоўку мер, накіраваных на абарону інтарэсаў Рэспублікі Беларусь пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта. Пры неабходнасці ва ўстаноўленым парадку прадастаўлена права прыцягваць да працы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Ураду Рэспублікі Беларусь, уносіць у Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапановы па пытаннях рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, — гаворыцца ў пастанове.

Узначаліць групу намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Ляшэнка.

Акрамя таго, Беларускаму дзяржаўнаму канцэрну па нафце і хіміі сумесна з зацікаўленымі даручана забяспечыць падрыхтоўку і ўнясенне на разгляд міжведамаснай працоўнай групы матэрыялаў па пытаннях рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, а таксама падрыхтоўку праектаў пратаколаў (рашэнняў) па гэтых пытаннях.

Нагадаем, да 2024 года на «Гродна Азот» павінны запусціць сучасны азотны комплекс. Ён абыдзецца больш чым ў 1,6 млрд рублёў. Плануецца, што каля 15% ад гэтай сумы накіруе само прадпрыемства, на астатнюю частку маюць намер прыцягнуць замежныя крэдыты. Сярод інвестараў - Кітай, еўрапейскія банкі ці кансорцыум расійскіх і беларускіх банкаў.

Новая вытворчасць будзе экалагічна чыстай і за кошт сучаснага абсталявання будзе больш энергаэфектыўнай. Так, прыкладна на 15% знізіцца расход газу, а ўдзельнае энергаспажыванне знізіцца на 20%, што дасць магчымасць штогод эканоміць дзесяткі мільёнаў даляраў. Праект новага азотнага комплексу дасць магчымасць «Азоту» падвоіць выпуск карбаміду і значна павялічыць пастаўкі на замежныя рынкі. Акупіцца комплекс за 10 гадоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025