Каляндар эмоцый стаў чацвёртым календаром, падрыхтаваным абласным драмтэатрам. У ім – 12 эмацыйных партрэтаў мужчынаў-актораў, знятых фатографам Русланам Хілімончыкам. “Ёсць меркаванне, што мужчыны больш скупыя на эмоцыі, але з гэтым цяжка згадзіцца”, – кажуць у тэатры. Пацвярджэнне такога меркавання – каляндар на 2019 год “Эмоцыі тэатра”.
“Вам меркаваць, наколькі яны шчырыя! – кажуць аўтары. – Ва ўсякім разе, спадзяёмся, што будзе цікава пабачыць любімых артыстаў у незвычайных абставінах. І ўдвая прыемней, што вы можаце не раставацца з імі цэлы год”.















