27 снежня ў Гродне чарговы раз пакажуць сучасную еўрапейскую анімацыю. Як і летась у цэнтры адпачынку “Партал” праграму прадставіць гродзенец, студэнт французскай школы Gobelins l’école de l’image Эдвард Курчэўскі.

У гэтым годзе ў Гродне ўбачаць дыпломныя фільмы выпускнікоў школы 2018 года. Усяго будзе паказана 13 работ.

“Я раблю кожны год такія мерапрыемства у Гродне. Паказваю анімацыю з Францыі, з лепшай школы Gobelins l’école de l’image, дзе вучуся на трэцім курсе, – распавядаю Эдвард. – Асабіста маіх работ там не будзе, але дзесьці я дапамагаў рабіць. Запрашаю ў сяброўскай атмасферы паглядзець кранальныя і глыбокія работы”.

Незважаючы на тое, што ахвотных паглядзець “мульцікі” з кожным годам робіцца больш, арганізатары абяцаюць захаваць утульную “лампавасць” паказаў, каб забяспечыць свабодную камунікацыю і абмеркаванне ўбачанага.

Паказ пройдзе 27 снежня ў 19:00.

Уваход: 2 рублі