Трэнер-выкладчык спартовай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву «Нёман» па хакеі з шайбай падаў у міліцыю заяву пра крадзеж партманета з 4655 еўра. Грошы былі вылучаныя клубам для падарожжа дзіцячай каманды на гульні ў Эстонію.
Па факце крадзяжу ў буйным памеры ўзбудзілі крымінальную справу. Неўзабаве асоба падазронага была вызначана, ім стаўся 29-гадовы адміністратар хакейнага клуба «Нёман», паведамляе Следчы камітэт.
На допыце падазраваны прызнаў сваю віну. Усе выкрадзеныя грошы клуба вернуты. Адміністратару выставілі абвінавачанне і змясцілі пад варту.
Як высветлілася, гэты чалавек да дзейнасці прафесійнай хакейнай каманды не меў дачынення. «Гэта не адміністратар клуба, а адміністратар адміністрацыйна-гаспадарчага аддзела, які выконваў функцыю вахцёра», — распавялі Hrodna.life у клубе.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…