«Святло, якое яднае». У Гродна прыбыў Бэтлеемскі агонь

Бэтлеемскі агонь міру даставілі 21 снежня харцэры з польска-беларускай мяжы. Менавіта з Гродна пачалася штогадовая скаўцкая эстафета Бэтлеемскага агню па гарадах і мястэчках Беларусі, піша grodnensis.by.

У катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ўрачыста прывітаў агонь дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

«Мы прыносім ліхтарыкі, каб запаліцца святлом Пана. Просім Езуса, які неўзабаве прыйдзе ў гэты свет, каб у нашых сэрцах разгарэлася полымя любові», — звярнуўся іерарх да вернікаў, якія прыбылі, каб узяць агонь у свае дамы на вігілійны стол.

Бэтлеемскі агонь з’яўляецца сімвалам Раства, радасці і надзеі, а таксама адлюстраваннем евангельскага святла.

Сёлетняя акцыя праходзіць пад назвай «Святло, якое яднае». Праз гэта арганізатары акцыі звярнулі ўвагу на тое, што аб’ядноўвае нас, што для нас агульнае, і падкрэслілі, што трэба цешыцца тым, што з’яўляецца супольным дабром, а потым шукаць шляху да поўнай еднасці, да паразумення ў справах, дзе мы адрозніваемся.

У Беларусь Бэтлеемскі агонь прыбыў ужо ў 19-ы раз. Яго далейшы шлях будзе пралягаць не толькі праз святыні нашай краіны, але наведае шпіталі, хоспісы, састарэлых, самотных і пакінутых людзей.

Акцыя Бэтлеемскага святла міру бярэ пачатак у Аўстрыі ў 1986 г. Агонь перадаецца з рук у рукі з Бэтлеема. У гроце Нараджэння Пана гарыць вечны агонь. Менавіта ад яго штогод запальваецца лампада, полымя якой, што нясуць скаўты праз краіны і кантыненты, абыходзіць свет.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025