Добрая навіна для раварыстаў і тых, хто любіць падарожнічаць з хатнімі жывёламі. З 22 снежня перавозіць ровары ў неразабраным выглядзе і дробных хатніх жывёл і птушак у цягніках эканом-класа можна бясплатна. Гэта прадугледжана пастановай МАРТ ад 12 снежня № 86, піша «Вячэрні Гродна».
Цяпер за перавозку ровара ў неразабраным і неспакаваным выглядзе ў вагонах з ненумараванымі месцамі плаціць не трэба (раней плата спаганялася ў памеры кошту поўнага праязнога дакумента).
Таксама змянілася плата за перавозку буйных сабакаў у асобным купэ на рэгіянальных лініях бізнес-класа ці міжрэгіянальных лініях. Зараз гаспадары будуць плаціць не за кожнага сабаку як за 20 кг масы багажу, а выходзячы з кошту квіткоў усіх месцаў купэ.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…