Дзе ў Беластоку закупіцца самымі таннымі прадуктамі

Польскае выданне bialystokonline.pl прайшлося па крамах Беластока ў пошуках самага таннага з іх. Набыткі здзяйснялі ў папулярных сярод турыстаў гіпермаркетах і супермаркетах Auchan, Biedronka, Carrefour, Lidl, а таксама ў непапулярных невялікіх крамках Lewiatan, Chorten, Arhelan, піша euroby.info.

У кожнай краме ў кошык пакупніка клалі аднолькавыя прадукты: мука для торта 1 кг, цукар 1 кг, яйкі 10 шт, рапсавы алей 1 л, курыная грудка 1 кг, малочны шакалад, малако 2% 1 л, апельсіны 1 кг, маргарын 200 гр, пудынг ванільны, гарэлка Żubrówka 0,5 л, сок яблычны 1 л.

Штогадовы лідар у падобным параўнанні Auchan, так адбылося і зараз. У гэтай краме атрымалася сабраць самы танны кошык за 56,12 злотых (15 $).
Прызёрамі сталі Carrefour (60,84 zl) і Lidl (61,75 zl), а найдаражэйшы выявіўся кошык у Biedronka (63,87 zl).

Варта звярнуць увага, што параўнанне ў крамах адбывалася не па ідэнтычных таварах (адзін і той жа вытворца з ідэнтычным гатункам), а толькі па аднолькавым тыпе прадукту. Пра якасць прадуктаў у гэтым параўнанні гаворка не ідзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025