У ліпені гэтага года больш за 200 дзяўчат з усёй Беларусі прымалі ўдзел у конкурсе прыгажосці аўтамабільнага фестывалю SunDay. У выніку галасаванняў 12 дзяўчат атрымалі перамогу і ўпрыгожылі фірмовы каляндар фестывалю. Каралевай стала 20-гадовая студэнтка Маргарыта Русак з Пружанаў, а тытул віцэ-міс заваявала 21-гадовая Юлія Самуйлаў з Полацку.
— Здымкі для календара вяліся ў дзень фестывалю побач з унікальнымі аўтамабіля удзельнікаў. На разваротах календара можна сустрэць легендарныя Chevrolet Corvette GRANDSPORT, Cadillac Eldorado, Audi Quattro і VW Beetle, а таксама кастамные праекты, такія як грузавік Mazzy і матацыкл «Гагарын», Ford Mustang магутнасцю 1000+ л.з., стэнс-праекты Nissan 350Z і Mazda 6, — кажуць арганізатары.
Міс фестывалю пазіравала ў Audi Quattro. Ралійнае купэ 1984 года адноўлена ў Рызе, яго магутнасць каля 500 HP. Разварот календара з віцэ-міс зроблены на фоне VW Beetle. Аўтамабіль 1965 года адноўлены да ідэальнага стану і абсталяваны кастамной пнеўмападвеской ў літоўскім Панявежысе.
— Пераможцы конкурсу прыгажосці атрымалі падарункі, а міс адправілася ў падарожжа ў Стакгольм. У наступным годзе мы плануем правесці конкурс прыгажосці з яшчэ большым размахам, таму запрашаем дзяўчын ужо прадумваць свае вобразы на фоне аўтамабіляў і сачыць за нашымі групамі ў сацсетках, — заклікалі арганізатары.
Усяго ў фестывалі-2018 прыняло ўдзел 400 рэдкіх аўтамабіляў і матацыклаў з 7 краін: Германіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Расіі, Украіны і з усёй Беларусі. У ліпені 2019 года адбудзецца юбілейны дзясяты фестываль SunDay. Ён зноў збярэ на вялікім зялёным полі аматараў рэдкіх аўтамабіляў і матацыклаў, падарыць магутны канцэрт і мноства падарункаў сваім наведвальнікам.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…