З нядзелі, 23 снежня 2018 года набываюць моц змены і дадаткі ў Закон «Аб абароне правоў спажыўцоў». У нас будуць не толькі новыя правы і магчымасці для абароны інтарэсаў, але і абавязкі.
Інакш крама можа не прыняць пакупку назад. Калі вяртаеце ці замяняеце тавар з пакункам, у якім ён быў куплены, чэк прыносіць неабавязкова.
Праўда, калі тавар няякасны, можна вярнуць і без пакавання, але тады з пацверджаннем, што купілі тавар менавіта тут. Гэта можа быць не толькі чэк, але і элементы пакавання з адзнакамі крамы і нават паказанні сведкаў.
Зараз пры звароце грошай за тавар прадаўнік не мае ніякага права патрабаваць у вас пашпарт. Вяртанне буйнагабарытных тавараў ці тавараў вагой больш за 3 кг будзе ажыццяўляцца за кошт прадаўца.
[irp posts="94 242″ name="У Беларусі перапісалі правілы для гандлю і грамадскага харчавання. Топ зменаў для пакупнікоў"]
Да Новага года і Калядаў мы часта дорым розныя падарункавыя сертыфікаты. Раней узнікалі праблемы з іх атаварваннем, прыкладам, калі вы абралі тавар з цаной ніжэй за тую, на якую разлічаны сертыфікат. Цяпер рэшты даваць не будуць, але крамы обавязвают пашырыць асартымент, каб пакупнік змог упісацца ў пазначаную суму.
Апроч таго, частка сумы сертыфіката можна будзе атаварыць у адзін дзень, а ў іншы — дабраць на астатнюю. Таксама на сертыфікатах павінны быць кантакты прадаўніка, улучна нават з нумарам тэлефона крамы, каб можна было атрымаць даведку, адзначае «Вячэрні Гродна».
Крама больш не мае права змяншаць тэрміны дзеяння сертыфіката. А вось калі тэрмін дзеяння мінуў, а вы не паспелі абнаявіць сертыфікат, у краме вам могуць законна адмовіць у атаварванні.
На этыкетцы тавару інфармацыя будзе на беларускай мове, ці на рускай, ці на абедзьвюх. Раней можна было пісаць толькі на адной з іх.
[irp posts="15 548″ name=" Для маладой генерацыі чыноўнікаў мова будзе каштоўнасцю". Беларускамоўны бізнес абмеркавалі ў Гродне"]
Па-першае, крама зараз не мае права ставіць розныя цэны ў залежнасці ад спосабу аплаты. Па-другое, у выпадку звароту тавару грошы за яго вы атрымаеце тым жа шляхам, якім і аддалі: пры аплаце гатоўкай вам вернуць гатоўкай, пры аплаце карткай — вернуць на картку. Максімальны тэрмін для разліку з пакупніком — 7 дзён.
На тавары павінна быць рамещена інфармацыя пра краіну паходжання. А на тэхніцы і электроніцы яшчэ і павінны быць паказаны клас энергаэфектыўнасці. Гэта дасць вам магчымасць ведаць, колькі энергіі будзе спажываць, прыкладам, халадзільнік, які вы купляеце.
[irp posts="92 405″ name="Як у Гродне пазбавіцца ад старой тэхнікі і колькі на гэтым можна падзарабіць"]
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…