Два кафэ, рэстаран і зала на 1239 месцаў. Абласная філармонія адкрыецца ў пачатку 2019 года

Зараз у абноўленай зале філармоніі вядзецца мантаж крэслаў і ўстаноўка сучаснага гукавога і светлавога абсталявання, піша БЕЛТА. З’явяцца ў будынку і два кафэ, а таксама рэстаран. У філармонію абяцаюць запрашаць вядомых выканаўцаў і калектывы.

Рэканструкцыя будынка вядзецца з 2012 года. Раней быў уведзены ў эксплуатацыю адміністрацыйна-побытавы корпус. З пачатку 2018 года актыўныя работы вядуцца ў канцэртнай зале. Яна разлічана на 1239 месцаў. Такой ёмістай пляцоўкі няма ні ў Гродне, ні ў іншых абласных гарадах. «У мантажы гукавога і светлавога абсталявання выкарыстоўваецца сучасная тэхніка ад вытворцаў з усяго свету, якая дазволіць праводзіць мерапрыемствы на высокім узроўні і прымаць зорак першай велічыні», — распавёў дырэктар філармоніі Валерый Слабыш. Будзе змантаваны вялікі святлодыёдны экран, а за кошт спецыяльных гукавых панэляў у зале забяспечана ідэальная акустыка.

Працягваюцца аздобныя працы ў іншых памяшканнях філармоніі. Змяніўся, напрыклад, гардэроб. Плітка на падлозе ля ўваходу выкладзеная ў выглядзе клавішаў раяля. У фае другога паверха вядзе падсветленая лесвіца, у вялікім памяшканні ўтульнасць фармуе трохметровая унікальная люстра, вырабленая на адным з прадпрыемстваў у Гродзенскай вобласці. Тут плануюць арганізоўваць елкі для дзяцей, ранішнікі, іншыя масавыя мерапрыемствы. Не выключана, што ў філармонію вернуцца танцавальныя вечары. З’явяцца ў будынку і два кафэ, а таксама рэстаран. Апошні будзе працаваць і ў фармаце караоке-бара. Арандатары ўжо працуюць над інтэр'ерамі, абсталяваннем памяшканняў.

Фасад плануецца ўпрыгожыць святлодыёднымі хвалямі. Дарэчы, побач з філармоніяй цяпер заканчваецца ўзвядзенне абласной Дошкі гонару. Будзе вырашана пытанне з парковачнымі месцамі: на новай стаянцы іх будзе каля тысячы.

Дырэктар філармоніі Валерый Слабыш
Адкрыццё філармоніі запланавана на пачатак 2019 года. «Важна, каб будынак быў напоўнены культурным жыццём. Зала павінна быць запатрабаванай. Таму ўжо цяпер працуем над праграмай на наступны год. Праводзім перамовы з вядомымі выканаўцамі і калектывамі», — адзначыў Валерый Слабыш. Напрыклад, у 2019 годзе ў Гродне плануюць прыняць нацыянальны балет Грузіі «Сухішвілі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025