У Белавежскай пушчы паблізу адной з мясцовых вёсак міліцыянты Свіслацкага РАУС сумесна з калегамі з рэгіянальнага аддзела Дэпартамента аховы канфіскавалі 115 літраў самагонкі і крыху больш за 4000 літраў брагі, піша УУС Гродзенскага аблвыканкама.
У дачыненні да мясцовага жыхара складзены адміністрацыйны пратакол па ч.1 ст. 12.43 КаАП РБ «Выраб або набыццё моцных алкагольных напояў (самагону), паўфабрыкатаў для іх вырабу (брагі), захоўванне апаратаў для іх вырабу», санкцыя якой прадугледжвае папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да пяці базавых велічынь з канфіскацыяй указаных напіткаў, паўфабрыкатаў і апаратаў.
Як патлумачыў 46-гадовы грамадзянін, у адносінах да якога вядзецца адміністрацыйны працэс, самагон ён выгнаў на вяселле сыну. Тым не менш, улічваючы, у якіх маштабах была арганізавана «справа», шчырасць яго слоў выклікае ў міліцыянтаў сумневы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…