Адразу некалькі гродзенцаў звярнуліся ў рэдакцыю Hrodna.life з адной праблемай: ва ўзорным гарадскім двары на Індурскай шашы пракладваюць камунікацыі. Дагледжаную зялёную пляцоўку з арт-кампазіцыямі паўскопвалі бульдозерам. Частку кустоў і дрэў зламалі, а частку засыпалі зямлёй.
У канцы 1990-х добраўпарадкоўваць двор на Індурскай шашы пачаў жыхар дома № 2 Уладзімір Мораў. За гады працы разам з аднадумцамі мужчыну ўдалося стварыць адну з самых вядомых пляцовак у Гродне, дзе ў цёплы перыяд заўсёды гуляюць дзеці. Сёння праз пляцоўку будаўнічая арганізацыя пракладае камунікацыі да новага прыпынку на Індурскай шашы.«За некалькі гадоў мы высадзілі на пляцоўцы шмат дрэў і кустоў, зрабілі ўзорны двор, — распавядае Уладзімір Мораў. — Азнаёміцца з пляцоўкай прыязджалі нават міністры ЖКГ і іншыя чыноўнікі. На базе нашага двара праводзіліся семінары па азеляненні. Зараз, мабыць, у кагосьці з’явіліся лішнія грошы і яны вырашылі пабудаваць нікому непатрэбны прыпынак з крамай па продажы цукерак. Пры пракладцы камунікацый да прыпынку будаўнікі многае нам сапсавалі».
Уладзімір Віктаравіч адзначае, што перад працамі на пляцоўцы да яго звярнуліся начальнікі будаўнічай арганізацыі. Прасілі паказаць, дзе можна капаць, каб не сапсаваць кампазіцыю двара. Але ў выніку пляцоўка пазбавілася больш дзясятка раслін і некалькіх кветнікаў.
«Я думаў, яны ўсё акуратна зробяць, а ў выніку прыгналі агромісты бульдозер і паламалі мне дрэвы: абляпіху, хвоі, куст спірэя і іншыя хмызнякі. Разбурылі клумбы з рознымі раслінамі. Унікальны кедр засыпалі зямлёй, а я яго вырошчваў з маленькай семечкі. Прыйшлося адкопваць. Звычайныя працоўныя слухаць не жадалі і ўсё рабілі па-свойму. Ведаеце, такі „Спартак“ нам не патрэбны».
Жыхары дома № 2 выступаюць за тое, каб будаўнікі кампенсавалі прычыненую ў двары шкоду. Сама пляцоўка адносіцца да двух гарадскіх ЖЭСаў: № 20 і № 17. Там сітуацыю пакуль не спяшаюцца каментаваць.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…