Тут можна ўбачыць «савецкую» елку, вінтажныя ёлачныя цацкі, навагоднія падарункі і ўпрыгажэнні, рарытэтныя фатаграфіі і віншавальныя паштоўкі, старадаўнія кнігі і часопісы каляднай і навагодняй тэматыкі, гравюры з фондаў бібліятэкі і прыватных калекцый гродзенцаў. Навагодняя рэтра-выстава з 700 экспанатаў адкрылася ў аддзеле мастацтваў абласной бібліятэцы імя Карскага, піша «Гродзенская праўда».
Тут ёсць папулярныя раней каляровыя папяровыя і кардонныя фігуркі анёлкаў і біблейскіх персанажаў, якія падвешваліся на елку на нітачках. Суседнічаюць з імі фабрычныя ўпрыгажэнні са шкла і рарытэтная чырвоная пяціканцовая зорка-вярхушка. «Гэта маленькая копія рубінавых зорак Маскоўскага Крамля, якія былі папулярныя ў 1960−1980-я гады», — кажа гродзенскі калекцыянер.
Звыклыя нам фігуркі Дзеда Мароза з’явіліся пад елкамі гродзенцаў адносна нядаўна — з 1940-х, а ў большасці сем’яў - з 1950−60-х гадоў. «Марозаў» з ваты на фабрыках як правіла выраблялі ўручную, і самы старэйшы з такіх на выставе ў гэтым годзе «сустрэне» ужо 63-й Новы год за час свайго існавання. Яшчэ захавалася этыкетка з датай яго «выхаду ў свет» — 1956 год, і кошт такога задавальнення ў той час была 70 капеек.
Распавядаюць аб калядных і навагодніх гуляннях і гравюры перыёдыкі канца ХІХ стагоддзя. За шклом стэндаў экспазіцыі стракочуць і святочныя паштоўкі розных часоў, ад маляваных ўручную да друкарскіх. Прычым, адлюстроўваюць яны не толькі святочнасць падставы для віншавання, але і галоўныя павевы свайго часу. На паштоўках 60-х гадоў з Новым годам адрасатаў віншуюць касманаўты, а ракеты абавязкова прысутнічаюць у выглядзе ўпрыгажэнняў і на «паштовачных» ёлках.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…