Першы ў польскай Саколцы (Sokółka) гандлёвы цэнтр з крамай бытавой тэхнікі «RTV euro AGD» адкрыўся 15 снежня. Побач з ім ужо працуе супермаркет Biedronka. У ГЦ ёсць месца яшчэ на некалькі крамаў, піша isokolka.eu.
Гандлёвы цэнтр невялікі - усяго 3000 кв.м. Побач павінна з’явіцца яшчэ аўтамыйка. Месца пад будову цэнтра ў 2013 годзе выкупіла ў аўтобуснага перавозчыка PKS прыватная фірма, але справа зацягнулася на пяць гадоў.Euroby.info адзначае, што размяшчэнне гандлёвага цэнтра на мапе горада нязручнае. Саколка гэта транзітны горад і поспех шмат у чым залежыць ад размяшчэння паблізу трасы. Тыя, хто праязджае праз мястэчка, у тым ліку беларусаў, каб патрапіць у гандлёвы цэнтр павінны з’ехаць у паўднёвым кірунку, амаль на ўскраіну Саколкі.
Вясной 2019 года плануецца адкрыццё ў Саколцы яшчэ аднаго гандлёвага цэнтра на скрыжаванні вуліц Łąkowa i Norwida. Ён будзе ў два разы больш за адкрыты ў снежні 2018 цэнтр і будзе складацца з двух будынкаў. Там размесцяцца крамы: Stokrotka, CCC, Pepco, KIK, Hebe, Martes Sport, Jysk, Neonet, Textil Market, Top Secret і аптэка.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…