У Гродне здымаюць серыял па матывах місій з GTA San Andreas

Спачатку каманда гарадзенцаў рабіла толькі вірусную рэкламу мясцовага барбершопа, але першая дэманстрацыя GTA з рэальнымі відамі Гродна, якая выйшла ў лістападзе, набрала амаль паўмільёна праглядаў. Стваральнікі вырашылі працягваць здымаць пакуль жанр папулярны.

У свеце падобных праектаў па матывах місій гульні GTA San Andreas шмат, але для Гродна і Беларусі гэта новы фармат. Першае відэа каманды набліжаецца ўжо да 500 000 праглядаў. Другое, якое выйшла 13 снежня, за два дні мае крыху больш за 30 000 праглядаў.

«У першым эпізодзе можна было заўважыць, што мы здымалі відэа для барбершопа, — распавядае стваральнік праекта Глеб. — Гэта была рэклама ў стылі GTA. Але яшчэ ў працэсе здымак мы трохі памянялі сваё кірунак і рэклама адыходзіла на другі план. Нам важна было зрабіць якасны прадукт.

Па выніку мы атрымалі вельмі шмат праглядаў і добрых водгукаў. Вырашылі працягваць здымаць у такім фармаце. Як гаворыцца, «куй жалеза, пакуль гарачае».

www.youtube.com/watch?v=LXxxDFJF7UI

Праз тыдзень пасля выхаду першага відэа хлопцы заняліся распрацоўкай чарговых ролікаў. Да каманды паступала шмат камерцыйных прапаноў, але ад рэкламы хлопцы вырашылі адмовіцца.

«Мы знялі ўжо тры эпізоды і адышлі ад рэкламы, — дадае Глеб. — Гэта цяпер больш забаўляльны праект. Калі людзям заходзіць такі фармат, мы будзем працягваць здымаць. Калі шчыра, то асабіста я атрымліваю задавальненне ад гэтай працы, хоць яна і вельмі складаная і затратная. На тры хвіліны выпуску сыходзіць каля трох тыдняў бесперапыннай працы».

Чарговы выпуск творчай каманды будзе пра Ольшанджедес (мікрараён Альшанка). Хлопцы адкрытыя да новых ідэй.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Улады ацэняць колькасць чаек у Гродне і скажуць, ці трэба непакоіцца

У Гродне ацэняць папуляцыю чаек на 14 жылых дамах. На падставе атрыманых дадзеных скажуць, ці…

10 лістапада 2024

У Новым замку ў Гродне будзе рамонт: падлога руйнуецца, а на сценах расколіны і грыбок

У Гродне запланавалі бягучы рамонт авальнай залы ў Новым замку. Работы завершаць да канца снежня.…

9 лістапада 2024

У Гродне збіраюцца будаваць новыя інтэрнаты — не хапае кожнаму пятаму іншагародняму студэнту ГрДУ

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ім. Янкі Купалы месцы ёсць для 82,1% тых, каму яны патрэбны,…

8 лістапада 2024

Турыстка прыехала паглядзець на вядомую фотазону Гродна і расчаравалася

Турыстка прыехала ў Гродна і хацела сфатаграфавацца на фоне вядомай гродзенскай фотазоны - гродзенскага ўніверсітэта,…

8 лістапада 2024

У Гродне збіраюць подпісы за кандыдатаў на выбары прэзідэнта. Дзе і што забаронена?

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт вызначыў месцы, дзе ў Гродне забаронена збіраць подпісы выбаршчыкаў за вылучэнне…

8 лістапада 2024

Карціну з Гродна, напісаную 111 гадоў таму, прадавалі на аўкцыёне за € 3,5 тыс.

Карціну з выявай помніка Антонію Тызенгаўзу ў гродзенскім Фарным касцёле выставілі на польскі аукцыён Onebid.…

8 лістапада 2024