Адзін з доўгажыхароў гродзенскага грамадскага харчавання сыходзіць у гісторыю. На яго месца прыходзіць сучасны паб. У сетцы ўжо з’явіліся эскізы інтэр’ераў новай піцейнай установы. Яно будзе разлічана на 60 пасадачных месцаў.
Рамонтныя работы ў будынку ідуць ужо другі месяц. У пачатку 2019 года там адкрыецца паб ў англійскім стылі пад назвай “Mr.Hops”.
“Установа на беразе Нёмана змяняецца, асабліва гэта будзе прыкметна ўнутры будынка, там цалкам зменіцца інтэр’ер і абслугоўванне. Мы максімальна стараемся стварыць у будынку атмасферу англійскага паба. Летняя пляцоўка застанецца, а таксама будзе дабудаваная вялікая тэраса”, – распавёў Hrodna.life уладальнік установы.





