Гродзенец не змог абскардзіць штраф за рэпост у абласным судзе

14 снежня ў Гродзенскім абласным судзе прайшоў разгляд касацыйнай скаргі па адміністрацыйнай справе Уладзіслава Серады. Скаргу па яго просьбе напісаў і падаў яго адвакат, піша Гарадзенская вясна.

Нагадаем, 16 лістапада ў Кастрычніцкім судзе Гродна па артыкуле 17.11 ч.2 КаАП РБ Сераду аштрафавалі на 15 базавых велічынь за рэпост трох матэрыялаў ВКонтакте з сайтаў, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі, прычым два з іх намнога пазней пасля таго, як свае пасты зрабіў Уладзіслаў Серада.


Другі суд за рэпост у Гродне: хлопца аштрафавалі на 15 базавых за «экстрэмізм»


Уладзіслаў Серада, які зараз адбывае пакаранне на так званай «хіміі», з’явіўся на разгляд скаргі ў суправаджэнні і падтрымаў довады абароны. Разглядаў скаргу суддзя абласнога суда Мікалай Рачынскі.

Адвакат Уладзіслава Серады звяртаў увагу суддзі на тое, што суд Кастрычніцкага раёна Гародні парушыў працэсуальнае заканадаўства, выправіўшы адзін з пратаколаў, які фігуруе ў справе. Паводле заканадаўства гэта мог рабіць толькі орган, які яго склаў. Была звернута ўвага на дзіўную супярэчнасць датаў тых рэпостаў, якія здзейсніў Серада і датаў, калі згаданыя ў матэрыялах справы інтэрнэт-рэсурсы былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Звярталася ўвага і на тое, што орган, які паводле заканадаўства павінен быў у належны тэрмін забяспечыць блакаванне рэсурсаў, прызнанымі экстрэмісцкімі, нічога не зрабіў для гэтага. Дзяржаўны орган, а гэта Міністэрства інфармацыі, такім чынам не выканаў заканадаўства.

У выніку разгляду скаргі, на якім акрамя ўступных працэсуальных, суддзя не задаў аніводнага пытання Уладзіславу Сераду, судзя Мікалай Рачынскі штраф не адмяніў і пакінуў рашэнне суда Кастрычніцкага раёну ў сіле.


Справа за рэпост: Абласны суд не задаволіў скаргу гродзенца


У Гродне адбылося чатыры суды за рэпосты. Аляксандр Дзянісаў і Уладзіслаў Серада не змаглі абскардзіць штрафы. На чарзе — Аляксандр Горбач, які будзе абскарджваць рашэнне Кастрычніцкага суда 20 снежня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025