МТС пераносіць запыт балансу пры дапамозе *100# у дадатак «Мой МТС» для актыўных data-карыстальнікаў. Для ўладальнікаў смартфонаў дадатак «Мой МТС» паступова стане асноўным спосабам праверкі балансу асабовага рахунку, а запыт *100# з часам перастане дзейнічаць. Для абанентаў, якія выкарыстоўваюць кнопкавыя тэлефоны, праверка балансу пры дапамозе *100# застанецца даступнай.
«Мой МТС» — дадатак, які дазваляе сачыць за станам свайго асабовага рахунку, колькасцю мабільнага трафіку, хвілін, SMS. На дадзены момант дадаткам скарысталіся больш за 1 000 000 абанентаў. Таксама дадатак дазваляе змяняць тарыфныя планы, падключаць і адключаць паслугі і сэрвісы, сачыць за балансам блізкіх, глядзець рэшткі трафіку на SIM-картах, устаноўленых у мадэмах і іншых прыладах, без званкоў у кол-цэнтр і наведвання салонаў сувязі.
— Чаму сачыць за балансам з дапамогай «Мой МТС» зручна?
Дадзеныя пра баланс размешчаны на галоўнай старонцы прыкладання. Вы можаце наладзіць яе пад сябе, выбраўшы найбольш важную інфармацыю. Раяць усталяваць віджэт, тады баланс асабовага рахунку заўсёды будзе перад вачыма на экране смартфона.
— Ці можна будзе праверыць баланс, калі на рахунку мінус?
Так, магчыма.
— Якія яшчэ перавагі ёсць у «Мой МТС»?
Інтэрнэт-трафік у дадатку «Мой МТС» не тарыфікуецца, нават у роўмінгу.
— Як праверыць баланс у роўмінгу?
Рэкамендуюць усталяваць, аўтарызавацца і ўвайсці ў дадатак да выезду за мяжу. Інтэрнэт-трафік у «Мой МТС» у роўмінгу не тарыфікуецца. Калі плануеце карыстацца мабільным інтэрнэтам у роўмінгу, пажадана загадзя падключыць паслугу «Unlim за мяжой».
— Ці ёсць альтэрнатыўныя варыянты праверкі балансу?
Можна тэлефанаваць у кол-цэнтр па кароткім нумары 0890 або па гарадскім тэлефоне 237 98 98. Падрабязнасці - па спасылцы.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…