Бюст Фелікса Дзяржынскага знаходзіцца ля гімназіі № 6, што на вуліцы імя Дзяржынскага. Цягам лістапада яго абнаўлялі, а 13 снежня ўрачыста адкрылі. Цырымонію прымеркавалі да Дня супрацоўніка органаў дзяржаўнай бяспекі, піша «Гродзенская праўда».
У гэты ж дзень лепшых вучняў 5-х класаў урачыста прынялі ў піянеры. Піянерская дружына школы носіць імя Дзяржынскага.
[irp posts="91 909″ name="У гімназіі ў Гродне абнаўляюць помнік Феліксу Дзяржынскаму"]
Начальнік упраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці Аляксандр Невяроўскі на адкрыцці патлумачыў, што «Фелікс Дзяржынскі - шматгранная асоба».
— Так павялося, што ён вядомы больш, як заснавальнік органаў дзяржаўнай бяспекі […], аднак сацыяльная частка яго дзейнасці была значная для маладой савецкай дзяржавы не менш. […] па яго ініцыятыве была створана камісія па паляпшэнні жыцця дзяцей, у выніку чаго праблему дзіцячай безнагляднасці атрымалася звесці да мінімуму. […] Прыемна, што ўскласці кветкі і аддаць даніну павагі Дзяржынскаму ветэраны і супрацоўнікі органаў КДБ могуць і ў Гродне. Помнікі павінны нагадваць моладзі пра тое, што было ў нашай гісторыі. Ведаючы сваю гісторыю, кожны з нас зможа зрабіць краіну лепш і прыгажэй, — сказаў Аляксандр Невяроўскі.
Намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч падкрэсліў, што помнік Феліксу Дзяржынскаму тут, у школе, — гэта важная частка выхавання патрыятызму, гістарычнай памяці і грамадзянскай адказнасці ў вучняў.
Адліты з бронзы бюст Фелікса Дзяржынскага ля ганка школы ўсталявалі ў 1985 годзе па ініцыятыве дырэктара Уладзіміра Стрэльнікава. Ён асабіста замовіў помнік, а стваралі яго ў Мінску. Праз 33 гады пры падтрымцы ўпраўлення КДБ па Гродзенскай вобласці, абласных і гарадскіх уладаў помнік і частку фасада школы абнавілі.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…