Людзі і справы

«Ніводнага дзіцяці з інваліднасцю без таленту я не бачыла». У Гродне і Лідзе прайшла прэм’ера сацыяльнага мюзікла «І ты зможаш»

Музычны спектакль прайшоў у Гродне 5 снежня. У Лідзе яго пабачылі 2 снежня. Гэта ўжо пяты мюзікл, прыдуманы і рэалізаваны валанцёрамі Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Ён прысвечаны адразу двум адметным падзеям — Дню валанцёра і Дню людзей з інвліднасцю.

Сцэнар да мюзікла напісала студэнтка-псіхолаг і валанцёрка дзіцячага хоспіса Людміла Цімашок. Гэта яе аўтарскі дэбют. «Ідэя з’явіася яшчэ летам. Як вярнулася з канікулаў у горад, расказала пра яе Марыі Бразінскай, кіраўнічцы валанцёраў дзіцячага хоспіса і Ваню Бараноўскаму, які займаецца тэатральнымі праектамі. Яны падтрымалі ідэю і дапамаглі ў працы».

Галоўная гераіня мюзікла — дзяўчынка на вазку, што хоча паўдзельнічаць у музычным конкурсе. Падчас спаборніцтваў яна сутыкаецца з рознымі цяжкасцямі і непаразуменнямі. У пэўны момант нават хоча сыйсці з дыстанцыі. Але сябры вераць у яе і даводзяць — «І ты зможаш!»

«Я не першы год працую з дзіцячым хоспісам і яшчэ не бачыла ніводнага дзіцяці з інваліднасцю без талента. Нехта можа спяваць, іншы — прыдумляць гісторыі. Кожны з нас таленавіты, разумны і па-свойму прыгожы. Мы можам здзейсніць усё, што захочам і паказаць свой талент людзям».

Для Антона Юркойця мюзікл стаў шляхам да валанцёрства ў дзіцячым хоспісе. «Спачатку сябры-студэнты с факультэта псіхалогіі запраслі проста паглядзець, а потым трэба было тэрмінова падмяніць аднаго з актораў. Пасля гэтага застаўся. Можна сказаць, што мюзікл зацягнуў мяне ў хоспіс.»

Сёлетні спектакль для Антона ужо другі. «Спачатку было складана знайсці для сябе ролю, не лічыў, што маю нейкі асаблівы талент. Потым стаў іграць аднага з членаў журы і адчуў вялікую падтрымку. Зразумеў, што разам мы справімся. У супольнасці сяброў хоспіса ёсць вялікая вера ў кожнага. А калі верыць, то ўсё атрымаецца».

Дзень людзей з інваліднасцю, меркаваннем дырэктаркі дзіцячага хоспіса Вольгі Вялічка, варта адзначаць як «інфармацыйны дзень для тых, што інваліднасці не мае, каб нагадаць пра роўныя для усіх правы». Па сусветнай статыстыцы статус інваліда мае кожны сёмы жыхар планеты. У беларусі такіх людзей каля 600 тысяч.

«Галоўны пасыл нашых акцый ў гэты дзень — паказаць, што інваліднасць не вырак, а толькі юрыдычны статус. Калі мы хоць трохі наблізілі гледачоў да гэтай думкі, то мэта дасягнута».

У Лідзе гледачамі мюзікла сталі каля 500 школьнікаў.

У Гродне ў Цэнтры гарадскога жыцця таксама сабралася шмат людзей. Прышлі школьнікі, бацькі з падапечнымі дзіцячага хоспіса, валанцёры і звычайныя сем'і гродзенцаў, каторым цікава было паўдзельнічаць у імпрэзе. Сярод гасцей прэм’еры былі і новыя сябры хоспіса — прадстаўнікі Фірмы AVELUX і Гродзенскай абласной натарыяльнай палаты. Яны падрыхтавалі да святаў падарункі. Фірма AVELUX усталюе ў дзіцячым хоспісе сістэму электрычнага ацяплення, каб падапечным было цёпла і камфортна падчас лячэбных працэдур і заняткаў. Гродзенскія натарыусы дапамаглі закупіць для дзяцей з інваліднасцю неабходнае медыцынскае абсталяванне.

Наступным горадам, дзе пабачаць мюзікл стане Ваўкавыск. Таксама акторы-валанцёры гатовы паказаць мюзікл на прадпрыемствах ці ў навучальных установах горада.

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025