Пасля навіны пра тое, што ў Гродне на вуліцы Савецкай 45 гадоў не здымалі аб’яву, у рэдакцыю Hrodna.life звярнуўся чытач Дзмітрый Вінчэўскі. Аказалася, у яго ў пад’ездзе захаваўся графік уборкі з 1954 году!

«Вандалаў няма ў пад’ездзе, таму ён застаўся вісець. Былі яшчэ таблічкі» Беражыце ваду «і» Выклікайце сантэхніка" таго перыяду,
але іх знялі нейкія калекцыянеры, а графік уборкі за шклом так і застаўся вісець. Прыемна, што такая рэч захавалася ў пад’ездзе. Калі прыязджаюць госці, я стараюся паказваць ім графік — гэта ўжо як музейны экспанат , — распавёў Дзмітрый Вінчэўскі.

Дом на вуліцы Падольнай, дзе вісіць графік уборкі, быў пабудаваны ў 1952 годзе. Першымі жыхарамі былі працоўныя танкасуконнага камбіната. Графік уборкі ў пад’ездзе на Падольнай вісіць ужо 64 гады.


Дарэчы, аб’яву з вуліцы Савецкай, 6 знялі невядомыя на наступны дзень пасля публікацыі навіны. Таму нумар дома на Падольнай, дзе вісіць графік уборкі, мы не паведамляем.

Амаль машына часу: у пад'ездзе на Падольнай вісіць графік уборкі 1954 года
Амаль машына часу: у пад'ездзе на Падольнай вісіць графік уборкі 1954 года

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]