У чарговым матчы чэмпіянату Беларусі “Нёман” у Салігорску 7 снежня паказаў ўпэўненую гульню і абыграў мясцовы “Шахцёр”.

“Шахцёр” – “Нёман” 0:3 (0:1, 0:0, 0:2)

галы:
15:56 0:1 – С.Маляўка (Дзярлюк)
50:08 0:2 – Грышанаў (А. Маляўка, C. Маляўка)
58:55 0:3 – Ляўша (Коршунаў, Рэмезаў, – П.В.)

Галоўны трэнер “Нёмана” Сяргей Пушкоў:

– У нас быў добры хакей. Каманды гулялі на прыстойных хуткасцях. Памылкі былі і ў нас, і ў суперніка. Але свае магчымасці мы выкарыстоўвалі, гуляючы ў абароне, перахапілі дзве шайбы, забілі. Даволі шмат даводзілася абараняцца. Лічу, што выканалі тое, што было неабходна, уважліва згулялі ў абароне. Практычна ўсе моманты, якія стварала каманда-гаспадар, мы «накрывалі». Адзінае, чым застаўся незадаволены, – гэта тое, што не рэалізавалі большасць. У нас было 4 хвіліны ў другім перыядзе, але не атрымалася, – “Шахцёр” моцна нас накрываў.

Пасля перамогі над “Дынама” і “Шахцёрам” гродзенцы наблізілася да другога месца ў турнірнай табліцы і маюць яшчэ ў запасе два матчы.
"Нёман" на выездзе "ўсухую" абыграў "Шахцёр"

Свой наступны матч “Нёман” правядзе 9 снежня ў Мінску супраць лідэра турнірнай табліцы – “Юнацтва”.