Купіць арыгінальныя падарункі да Калядаў і Новага года і зарадзіцца добрым настроем гродзенцы змогуць з 14 па 16 снежня ў лёгкаатлетычным манежы ЦСК «Нёман» — тут будзе працаваць навагодні кірмаш, піша «Вячэрні Гродна».
Па словах арганізатараў, на плошчы тры тысячы квадратных метраў будуць прадстаўлены аўтарскія вырабы ручной працы ад беларускіх рамеснікаў, мастакоў і дызайнераў з 40 беларускіх гарадоў. Акрамя гэтага, госці змогуць набыць тавары для дома, адзенне і абутак, кандытарскія вырабы, сувеніры, чай і многае іншае.
На кірмашы асобнае месца зойме забаўляльная пляцоўка, дзе артысты прадставяць навагоднюю праграму і розыгрыш прызоў ад Дзеда Мароза і Снягуркі.
Працаваць кірмаш будзе з 11:00 да 19:00. Уваход платны, кошт квітка — 2 рублі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…