Беларусь разлічвае на падтрымку Польшчы ў перамовах з ЕС па візавым пагадненні

Беларусь папрасіла Польшчу аказаць падтрымку ў перамовах з Брусэлем па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі, заявіў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шастакоў, піша Interfax.by.

— Беларускі бок у чарговы раз апеляваў да падтрымкі Варшавы пазіцыі Беларусі ў перамовах з Брусэлем па пытанні хутчэйшага заключэння пагадненняў аб спрашчэнні візавых фармальнасцей і рэадмісіі, — сказаў Шастакоў журналістам у пятніцу ў Мінску па выніках Беларуска-Польскай Міжурадавай каардынацыйнай камісіі па справах трансгранічнага супрацоўніцтва.

Намеснік міністра нагадаў, што Беларусь са свайго боку на працягу апошніх гадоў паслядоўна спрашчала парадак ўезду на тэрыторыю Беларусі для грамадзян больш за 80 краін, уключаючы краіны Еўрасаюза і, у прыватнасці, Польшчы.

Акрамя таго, працягнуў Шастакоў, пасля ўступлення ў сілу пагаднення аб узаемным прызнанні віз з РФ, падпісанне якога намечана на бліжэйшую перспектыву, будзе вырашана праблема транзіту наземным транспартам праз тэрыторыю Беларусі ў Расію грамадзян трэціх краін, у тым ліку грамадзян Польшчы.

У сваю чаргу намеснік міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Рэната Шчэнх заявіла, што польскі бок гатовы аказаць сваё садзейнічанне Беларусі ў пытанні заключэння з ЕС пагадненняў аб спрашчэнні візавых фармальнасцей і рэадмісіі.

Як заявіў раней начальнік дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Аляксей Бягун, у цяперашні час рэспубліка праводзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры падрыхтоўкі пагадненняў па спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі з Еўрасаюзам, разлічвае завяршыць іх да канца года.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025