На вуліцы Кабяка з’явіцца новы прыпынак грамадскага транспарту. Каб захаваць дрэвы, якія раслі на яе месцы, «Зелянбуд» перасадзіў чатыры буйнамеры на суседні ўчастак. За працу ўзяўся адзіны ў краіне амерыканец падобнага прызначэння «Біг Джон». У «Зелянбудзе» запэўніваюць: зіма не падстава адкладаць перасадку насаджэнняў і азеляненне горада, паведамляе «Гродна Плюс».
— Яшчэ каля 700 або больш дрэў у снежні месяцы плануецца перасадзіць. Гэта мікрараён Альшанка — больш за 100 дрэваў на пешаходнай зоне, мікрараён Дзевятоўка, вуліца Малышчынская — там таксама будуць высаджаныя буйнамерныя дрэвы. Менавіта буйнамерныя, — кажа Аляксандр Русак, галоўны інжынер прадпрыемства «Гродназелянбуд».
Дарослыя дрэвы прывязуць з гадавальнікаў «Зелянбуда», у якім на дадзены момант знаходзіцца каля 2700 клёнаў, ліп, верб, туй, кустоў і іншых зялёных насаджэнняў. У 2019 годзе планам зацверджана пасадка больш за 3000 дрэў на цэнтральных гарадскіх вуліцах, магістральнай кальцавой дарозе, а таксама ў мікрараёнах Вішнявец і Альшанка.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…