Работы па ўладкаванні новага кафэ на вуліцы Ажэшкі пачаліся з лета. Ва ўстанове, якая будзе знаходзіцца ў будынку пачатку XX стагоддзя, націск будзе зроблены на традыцыйную беларускую страву з бульбы — дранікі.
Калі адкрыецца кафэ яшчэ невядома. Зараз у памяшканні ідзе капітальны рамонт, таксама ідзе збор патрэбнай дакументацыі. З канца верасня ў інстаграме з’явіўся акаўнт «Дранікі Гародня», дзе час ад часу з’яўляюцца пасты як з стравамі, так і з працэсам рамонту памяшкання.
Будынак 1900 года пабудовы на вуліцы Ажэшкі, 35 фонд «Гроднааблмаёмасць» спрабаваў прадаць з лістапада 2016 года. Толькі праз год, у сёмым па ліку аўкцыёне, яго прадалі па значна зніжанай цане.
Плануецца, што ўжо у 2019 годзе гэты будынак ажыве. На першым паверсе будзе працаваць кавярня «Coffee Sound» (яна ўжо там размешчна) і кафэ «Дранікі Гародня». На другім паверсе адкрыюцца офісы.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…