Дзяржкантроль праверыў спартыўныя ўстановы вобласці. Распачата 13 крымінальных спраў

Недахоп спартыўнага інвентара, паездкі за мяжу ў працоўны час, парушэнне правілаў дзяржзакупак — такія парушэнні былі агучаныя на калегіі КДК Гродзенскай вобласці, які праверыў, як расходуюцца бюджэтныя грошы ў сферы спорту, піша «Вячэрні Гродна».

Забяспечанасць спартыўных устаноў інвентаром складае ў сярэднім 67%, аднак самы нізкі паказчык адзначаецца па Гродна — усяго толькі 37%. Акрамя таго, многія клубы і школы парушаюць правілы дзяржзакупак, што вядзе да неапраўдана высокага расходавання грошай. Напрыклад, Лідская дзіцячая спартыўная школа па хакеі з шайбай адрамантавала аўтамабіль за 22 тысячы рублёў без разгляду іншых прапаноў. Так жа зрабілі і ў баскетбольным клубе «Прынямонне», дзе аплацілі праезд на спаборніцтвы на суму 8 тысяч рублёў.

Акрамя таго, некалькі работнікаў гэтага баскетбольнага клуба адсутнічалі на сваім працоўным месцы, так як працавалі па сумяшчальніцтве ў іншых месцах. Таксама работнікі футбольных клубаў «Нёман» і «Ліда» ў асабістых мэтах выязджалі за мяжу ў працоўны час, паведамілі ў Камітэт дзяржкантролю.

У выніку праверка выявіла парушэнне бюджэтнага заканадаўства на суму 1,8 мільёнаў рублёў, у бюджэт даналічана 2,7 мільёна рублёў падаткаў і пеня. 12 чалавек прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці, да дысцыплінарнай — 16 чалавек, узбуджана 13 крымінальных спраў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024