Аўтаперавозчыка з Гродна, якому належаў мікрааўтобус, які ўрэзаўся ў бетонную агароджу на М6, могуць пазбавіць ліцэнзіі. Маршрутка належала гродзенскаму ЗП «Чаплінскі», піша «Гродзенская праўда».
Дакументы аб пазбаўленні ліцэнзіі на пасажырскія перавозкі накіравалі ў Міністэрства транспарту і камунікацый. Ліцэнзіі можа пазбавіцца і гродзенскае ПГУП «Амігас Транс», якое фармальна ажыццяўляла медыцынскі кантроль перад выездам на лінію кіроўцаў, якія пад выглядам рэгулярных перавозак выконвалі і так званыя «левыя» рэйсы. Пра гэта паведамляюць у філіяле Транспартнай інспекцыі па Гродзенскай вобласці.
Нагадаем, што 18 кастрычніка адбылася аварыя ў Валожынскім раёне. На аўтадарозе Мінск — Гродна мікрааўтобус «Мэрсэдэс» урэзаўся ў бетонную агароджу. Загінула 2 чалавекі, пацярпелі 14. 46-гадовы вадзіцель не ўлічыў дарожную абстаноўку і не справіўся з кіраваннем. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа.
У Міністэрстве транспарту і камунікацый лічаць, што вырашыць праблему рэгулярных ДТЗ з удзелам маршрутак можна шляхам ўзмацнення адказнасці перавозчыкаў за невыкананне патрабаванняў бяспекі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…