Будынак Нацбанка на Карбышава будуць прадаваць у наступным годзе. Што будзе з упраўленнем галоўнага банка вобласці?

Будынак Галоўнага ўпраўлення Нацбанка па Гродзенскай вобласці на вуліцы Карбышава, 17 будзе выстаўлена на аўкцыён у 2019 годзе. Такая інфармацыя размешчана на сайце Фонду «Гроднааблмаёмасць», піша «Вячэрні Гродна».

Як распавяла журналісту «ВГ» крыніца ў Мінску, зараз праходзяць падрыхтоўчыя мерапрыемствы да продажу — рыхтуецца дакументацыя, вядзецца ацэнка нерухомасці. Вядома, што будынак выставяць на адкрыты аўкцыён, аднак дакладная дата пакуль невядомая.

Па словах начальніка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка па Гродзенскай вобласці Валянціны Леановіч, будынак будзе перададзены іншаму суб’екту гаспадарання, а само кіраванне застанецца на ранейшым месцы:

— Наколькі мне вядома, будынак будзе перададзена ў статутны фонд ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Белінкасгруп». Інфармацыя пра тое, што будынак прадаецца, праўдзівая, але на самой справе гэта было зроблена для таго, каб даведацца цікавасць да яго з боку іншых банкаў. Ніхто быццам бы не зацікавіўся. Займаць такія вялікія плошчы нявыгадна. Сёння і само кіраванне займае толькі чацвёрты паверх — першы займаюць арандатары, а другі практычна пустуе. Мы працягваем працаваць у штатным рэжыме.


Нацбанк пакідае будынак у цэнтры Гродна: чым ён каштоўны?


Нагадаем, агульная плошча пабудовы — амаль 3 тысячы квадратных метраў, ёсць склад на 75 «квадратаў». Рэшткавы кошт аб’ектаў нерухомасці на 1 верасня гэтага года — 245,8 тысяч рублёў. У верасні гэта года беларускія банкі атрымалі ліст з прапановай разгледзець варыянт з набыццём трох службовых будынкаў Нацбанка, у тым ліку і ў Гродне.

Што такое «Белінкасгруп»?

ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя «Белінкасгруп» была створана 1 лютага 2018 года. Заснавальнікамі выступілі Нацыянальны банк, ААТ «АСБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк». Асноўнымі задачамі «Белінкасгруп» з’яўляюцца аказанне садзейнічання ў забеспячэнні наяўнага грашовага звароту, арганізацыя цэнтралізаванай сістэмы збору, апрацоўкі і дастаўкі наяўных грашовых сродкаў і іншых каштоўнасцяў пры аказанні касава-інкасатарскіх паслуг банкаўскай сістэме Беларусі, суб’ектам гаспадарання, правядзенне касавых аперацый. Вывад касава-інкасатарскіх паслуг за межы банкаў знізіць выдаткі на абслугоўванне наяўнага грашовага звароту і дасць банкам магчымасць засяродзіцца на сваіх асноўных функцыях. Аддзяленні будуць прадстаўлены ў 34 гарадах краіны.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Статыстыка: у Лідскім раёне зарэгістравалі самы юны шлюб у вобласці - мужу і жонцы па 15 гадоў

У вобласці сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб сярод мужчын - 32 гады, у жанчын -…

3 снежня 2025

У Скідзельскім дэндрапарку з’явіцца музей лясной гісторыі

Музейны пакой размесцяць на базе Скідзельскага лясніцтва - кіраўніцтва мяркуе, што гэта дапаможа развіць турыстычны…

3 снежня 2025

Сям’я Вані Сцяцэнкі збіраецца ляцець у дубайскую клініку. Ён можа атрымаць ін'екцыю ўжо ў снежні

Збор на суму $2,9 млн для 9-гадовага гродзенца Вані Сцяцэнкі з міадэстрафіяй Дзюшэна закрылі 1…

3 снежня 2025

Расійскі калекцыянер прадаў здымак гродзенскага фатографа — верагодна, фота вернецца на радзіму

Фатаграфію стацкага саветніка Валковіча прадавалі з аўкцыёну на пляцоўцы “Мешок”. Пра гэта паведамілі ў Facebook-групе…

3 снежня 2025

«Людзі павалілі ракой». Гродзенскі мясакамбінат шукаў намесніка гендырэктара з акладам у 40 тысяч рублёў

У аўторак, 2 снежня, на партале Дзяржаўнай службы занятасці з'явілася вакансія з заробкам у 40…

2 снежня 2025

Фірма пацвердзіла, што дрон, які ўпаў у Гродне, — літоўскі. Аднак у вытворцы шмат пытанняў

Беспілотнік, які 30 лістапада ўпаў у Гродне, вырабіла літоўская кампанія Granta Autonomy, сцвярджаюць беларускія ўлады.…

2 снежня 2025