«Радыёхваля» стварае 300 новых працоўных месцаў для рэалізацыі праекта з «Фольксваген». Работнікаў забяспечаць жыллём

З красавіка 2019 года кампанія «Фолькскваген» прыняла рашэнне наладзіць у Гродна зборку джгутоў на аўтамабіль POLO ў Калузе. Для гэтага «Радыёхваля» пашырае вытворчасць і дадаткова набірае ў штат 300 чалавек.

— Мы з задавальненнем прымем моладзь з любога раёна вобласці, на першым часе дамо інтэрнат, каму патрэбна. Ёсць дамоўленасць з Гродзенскім гарвыканкамам прадастаўляць работнікам прадпрыемства арэнднае жыллё, уключаць іх у склад ЖБСК для будаўніцтва ўласнага жылля, — кажа Святаслаў Карпінскі, дырэктар «Радыёхвалі».

Штотыдзень збіраюць 600 джгутоў

«Радыёхваля» выйграла конкурс на пастаўку камплектаў электраджгутоў ў Ніжні Ноўгарад і на завод у Калугу, які належыць «Фольксвагену». Як паведаміў «Гродзенскай праўдзе» Святаслаў Карпінскі, у пачатку гэтага года на прадпрыемстве пачалі рэалізацыю новага праекта — пастаўшчык электраджгутоў на зборачны канвеер аўтамабіляў «Шкода Кадзіак». Сёння яны паспяхова спраўляюцца з даведзенымі планавымі заданнямі - штотыдзень збіраюць 600 джгутоў.

Зарплата — тысяча рублёў і будзе павышацца

Цяпер у зборшчыкаў камплектаў зарплата вагаецца ў межах адной тысячы рублёў. Абяцаюць, што яна будзе паэтапна падвышацца. ААТ «Радыёхваля» працуе з прыбыткам, якiя за восем месяцаў гэтага года склалі каля 600 тысяч рублёў. Каля 85% прадукцыі ідзе на экспарт.

У маі 2019 года праект запрацуе на поўную моц

Таму сёння ідзе набор і навучанне. Пад мантаж новай канвеернай лініі прыбывае абсталяванне, якое тут жа і збіраецца. Для гэтага выкарыстоўваюцца раней пустуючыя плошчы, а гэта каля сямі тысяч квадратных метраў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025