Анатолій Мышкевіч
У судзе Ленінскага раёна Гродна пачаліся папярэднія слуханні па справе Анатолія Мышкевіча супраць гарвыканкама. Грамадскі актывіст прапанаваў гарвыканкаму трансляваць пасяджэнні мясцовых дэпутатаў. Гарвыканкам напісаў адмову і цяпер актывіст дайшоў да суда, піша Беларускае Радыё Рацыя.
Анатолій Мышкевіч зрабіў прапанову некалькі месяцаў таму, спасылаючыся на артыкул 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які гарантуе ўсім грамадзянам права на атрыманне і захоўванне інфармацыі пра дзейнасць дзяржаўных органаў.
— Гарадзенскі гарвыканкам адмовіў мне ў маім законным праве атрымліваць поўную інфармацыю пра працу дзяржаўных органаў. Іх адказ я абскардзіў у аблвыканкаме, які ў сваю чаргу таксама не знайшоў ніякіх парушэнняў у адказе. Я склаў скаргу, падаў яе ў суд, у судовым парадку праходзіла апытанне асобаў, то бок заяўніка і адказчыкаў. Мы выказалі свае меркаванні па гэтай справе. Гарвыканкамам было пададзена прашэнне пра спыненне справы, — тлумачыць Анатолій.
Папярэдняе слуханне па працэсу Анатоля Мышкевіча працягнецца 6-га снежня, а 14.30 у судзе Ленінскага раёна Гродна. Працэс вядзе суддзя Казімір Сяргей.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…