У нядзелю 2 снежня «Нёман» на сваім полі праводзіў апошні матч сезона ў якім прымаў брэсцкае «Дынама». Ігра памiж супернiкамi скончылася буйнай паразой гродзенскай дружыны.
Вынік матчу ў Гродне ўжо нічога не вырашаў: за тур да канца чэмпіянату «Нёман» забяспечыў сабе сёмае месца ў чэмпіянаце. У актыве гродзенцаў было 43 ачкі, «Дынама-Брэст» на радок вышэй — 49. Але матч для супернікаў быў прынцыповым, бо гульня на гродзенскім стадыёне была апошняя ў сезоне для каманд і вырашала хто стане лепшым на захадзе Беларусі. А яшчэ матч быў цiкавым тым, што гродзенец Павел Савіцкі прыехаў на родны стадыён у складзе іншай каманды ўпершыню пасля сыходу з «Нёмана».
Гродзенцы добра пачалі матч і ў першай палове мелі некалькі добрых момантаў для ўзяцця варот «Дынама». Але ва ўсіх выпадках «Нёман» падводзіла рэалізацыя. Берасцейцы таксама актыўна атакавалі, але вось з рэалізацыяй сваіх момантаў у іх было ўсё ў парадку. Госці адкрылі лік на 30-й хвіліне, дзякуючы дакладнаму ўдару Паўла Седзько, які першым паспеў на дабіванне пасля ўдару Фамейе.
У другім тайме берасцейцы зайгралі яшчэ больш актыўна, што і адбілася на лiку. Нiвалда на 50-й хвіліне прыгожа адправіў мяч у далёкі кут варот Курганскага. А на 75-й хвіліне Барысаў дабіў «Нёман» і зрабіў лiк 3:0 на карысць сваёй каманды.
«Нёман»: «Дынама-Брэст» — 0:3
У выніку «Нёман» не здолеў парадаваць сваіх заўзятараў на родным стадыёне і буйна саступіў. У чэмпіянаце гродзенцы размясціўся на 7-м радку з 43 ачкамі ў актыве. У мінулым годзе «Нёман» па выніках сезона заняў 6-е месца і меў 49 ачкоў у актыве.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…