У Гродне працоўны зваліўся з даху жылога дома і загінуў. У парушэнні правілаў аховы працы падазраюць раней судзімага ІПшніка, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце парушэння правіл аховы працы, што прывяло да смерці чалавека па неасцярожнасці (ч.2 ст. 306 КК).
— Падазраваным у здзяйсненні злачынства прызнаны 24-гадовы раней неаднаразова судзімы індывідуальны прадпрымальнік, жыхар аднаго з раёнаў вобласці, які паводле дамовы падраду адказвае за забеспячэнне правілаў аховы працы, — адзначыў Сяргей Шаршаневіч.
Следчыя з удзелам экспертаў і спецыялістаў Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы агледзелі месца здарэння. Канфіскавана і вывучаецца дакументацыя па ахове працы і тэхніцы бяспекі. Прызначана судова-медыцынская экспертыза. Высвятленне ўсіх абставінаў працягваецца. Дапытваюцца сведкі, у тым ліку і службовыя асобы заказчыка. Для ўстанаўлення прычыны гібелі можа быць прызначана судова-тэхнічная экспертыза.
Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках расследавання крымінальнай справы. Акрамя таго, следчыя унясуць прадстаўленне для ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі факту вытворчага траўматызму.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся раніцай 28 лістапада. 43-гадовы мужчына рабіў капітальны рамонт жылога дома па вуліцы Курчатава ў Гродне. У той дзень ён выконваў працы па дэмантажы, ўборцы і вынасу смецця. Працоўны зваліўся з даху будынка і ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы.
"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…