Навіны

Velcom забяспечыць школы беларускімі «тонкімі» камп’ютарамі і ліцэнзійным ПА

Velcom прадставіў паслугу «Воблачны клас» — новае лічбавае рашэнне для школ, якое дасць вучням доступ да самага сучаснага абсталявання і ліцэнзійных праграм. Праект быў прадстаўлены на ITE-2018, міжнароднай спецыялізаванай навукова-тэхнічнай выставе-форуме «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі», якая праходзіць у Мінску з 28 па 30 лістапада 2018 года.

Замест стандартных камп’ютараў - манаблокі

У рамках паслугі «Воблачны клас» школы замест камп’ютараў, якія пастаянна састарваюцца, атрымаюць так званыя «тонкія кліенты» — аблегчаныя версіі камп’ютараў беларускай вытворчасці без жорсткіх дыскаў. Уся інфармацыя і праграмы размяшчаюцца «ў воблаку» — на серверах дата-цэнтра velcom.

Разам з камп’ютарамі-манаблокамі velcom будзе пастаўляць увесь неабходны на ўроку інфарматыкі камплект ліцэнзійнага праграмнага забеспячэння, уключаючы пакет Office і іншыя праграмы, якія не патрабуюць ліцэнзавання, праводзіць першасную наладку абсталявання і праграмнага забеспячэння, навучаць настаўнікаў інфарматыкі, а таксама аказваць поўную сэрвісную. Паслуга прадугледжвае рэгулярнае абнаўленне прылад, каб беларускія школьнікі маглі карыстацца самымі сучаснымі тэхналогіямі, доступ да якіх асабліва важны ў лічбавую эпоху.

За працоўнае месца ўсяго 49 рублёў

Асноўнымі перавагамі «Воблачнага класа» з’яўляюцца значна больш нізкі кошт, а таксама істотная эканомія электраэнергіі ў параўнанні са стацыянарнымі камп’ютарамі. Цана аднаго гатовага працоўнага месца, уключаючы манаблок, рэсурсы дата-цэнтра і ліцэнзійнае ПА, складае ўсяго 49 рублёў.

Партнёрам velcom па гэтым праекце выступае беларуская кампанія «БелБизнесЭВМ», якая працуе пад брэндам Tesla. Сумеснае развіццё электроннай адукацыі ў Беларусі прадугледжана падпісаным стратэгічным пагадненнем аб супрацоўніцтве паміж дзвюма кампаніямі.

«Velcom надае шмат увагі развіццю воблачных тэхналогій і імкнецца ўкараніць іх у розныя сферы. Адна з нашых місій — спрыяць развіццю лічбавай эканомікі, ІТ-сектара і, вядома, сферы адукацыі. Мы хочам даць магчымасць беларускім школам выкарыстоўваць самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, каб павысіць эфектыўнасць працэсу навучання, зрабіць яго больш інтэрактыўным і тэхналагічным. Пры гэтым вучань у любой школе краіны зможа карыстацца самымі актуальнымі праграмамі - бо доступ да „Воблачнага класу“ можа быць прадастаўлены ўсім установам сярэдняй адукацыі», — адзначыў Роберт Дашан, намеснік генеральнага дырэктара velcom па развіцці карпаратыўнага сегмента і ІКТ.

Апошнім часам аператар velcom асаблівую ўвагу надае развіццю электроннай адукацыі ў Беларусі, даючы школам доступ да лічбавага кантэнту. У рамках супрацоўніцтва з платформай е-сэрвісаў для школы Знай.бай рэалізуецца некалькіх праектаў па забеспячэнні школ i iншых устаноў адукацыi інтэрнэт-доступам да адукацыйных сэрвісаў і рэсурсаў па спецыяльных «школьных» тарыфах.

Акрамя таго, у 2018 годзе velcom сумесна з Міністэрствам адукацыі і TEDxMinsk запусцілі конкурс інавацыйных праектаў velcom YOUTH для школьнікаў старэйшых класаў, у аснове якога — выкарыстанне сучасных тэлекамунікацыйных каналаў для інтэрактыўнага ўзаемадзеяння з удзельнікамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024