У Гродне закрываюць «Рэмбыттэхніку». Цяпер гэта ААТ «Чайка»

Найстарэйшае ў Гродне прадпрыемства па аказанні бытавых паслуг — «Рэмбыттэхніка» — не змагло канкураваць з малым і сярэднім бізнесам. У апошнія гады на яе тэрыторыі працавалі адразу тры ўласніка, піша «Гродзенская праўда».

Тры месяцы таму «Чайка» на базе свайго прыёмнага пункта па вуліцы Цітова арганізавала рамонты халадзільнікаў, пральных машын і іншых электрапрыбораў, тым самым, па сутнасці, замяніўшы паслугі прадпрыемства. Таму «Рамбыттэхніку» з абласной камунальнай уласнасці перавялі ў гарадскую. Калектыў «Рэмбыттэхнікі» з 1 снежня ўліваецца ў склад ААТ «Чайка», прадпрыемства выключаць з рэестра юрыдычных асоб. Усім яе працаўнікам прадастаўлены працоўныя месцы ў ААТ «Чайка».

Як паведамілі ў ААТ «Чайка», цяпер вывучаецца магчымасць далейшага выкарыстання будынка «Рэмбыттэхнікі» і вызваленых плошчаў. Справа ў тым, што раней гэтая тэрыторыя знаходзілася ў зоне перспектыўнага зносу, але, згодна з распрацоўваным новаму генеральнаму плану Гродна, яна захаваецца.

Як паведамляе 015.by, пасля закрыцця «Рэмбыттэхнікі» атрымае новую назву і аднайменная прыпынак.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025