Алесь Дзянісаў абскарджваў рашэнне Суда Кастрычніцкага раёна Гродна, які асудзіў яго на 25 базавых (613 рублёў) за рэпосты са старонкі, прызнанай экстрэмісцкай. Гродзенскі абласны суд пакінуў рашэнне без зменаў.
У сакавіку 2017 года Алесь Дзянісаў зрабіў Укантакце рэпосты са старонкі «Революционное действие». Ён размясціў два відэа пра акцыі беларускіх анархістаў падчас Маршаў недармаедаў. У верасні 2018 года на Дзянісава склалі пратакол па ч.2 арт.17.11 КаАП РБ — Распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. А ў лістападзе асудзілі штрафам на 25 базавых велічынь.
Дзянісаў у Гродзенскім абласным судзе прасіў правесці экспертызу двух размешчаных відэа. Справа ў тым, што суполку прызналі экстрэмісцкай 22 лістапада 2016 года. І ёсць пералік матэрыялаў, з-за якіх гэта зрабілі. Сярод іх няма відэа, якія размясціў Алесь, яны з’явіліся ў сакавіку 2017 года. А суполка была ў агульным доступе да верасня 2018.
Таму, лічыць Алесь, трэба правесці экспертызу размешчаных відэа. І зрабіць запыт у Міністэрства інфармацыі, каб спраўдзіць, ці прызнаныя відэа экстрэмісцікімі. Пра гэта Алесь хадатайнічаў у судзе. Суддзя адмовіў.
Цяпер у Дзянісава ёсць 10 дзён, каб сплаціць штраф. Алесь не ведае, ці будзе абскарджваць рашэнне ў вышэй стаячых органах, і плануе раіцца з юрыстамі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…