У аўторак 27 лістапада «Нёман» на сваім лёдзе абыграў сталічнае «Юнацтва» і парадаваў гродзенскіх заўзятараў доўгачаканай і упэўненай перамогай над прынцыповым супернікам.
У «Нёмана» дублем адзначыўся Антон Грышанаў, таксама шайбу на свой рахунак запісаў Арцём Ляўша.
«Нёман»: «Юнацтва» — 3: 0
галы:
24:28 1: 0 — Ляўша (Кіслы, Рэмезаў)
52:36 2: 0 — Грышанаў (Елісеенка, Кіслы, — бол.)
56:48 3: 0 — Грышанаў (Рэмезаў, Ляўша, — бол.)
Сяргей Пушкоў пасля матчу адзначыў, што яго камандзе атрымалася ўзяць рэванш за паразу ў Мінску.
«Можна застацца задаволеным такім матчам, бо ў нас была задача ўзяць рэванш за тую паразу, якая была ў Менску. Застаўся задаволены тым, як хлопцы гулялі. Добрая была гульня. У першым перыядзе абедзве каманды добра і шмат атакавалі, было шмат кідкоў па варотах. У другім перыядзе «Юнацтва» выглядала больш упэўнена — нам давялося шмат абараняцца, але мы нядрэнна сёння згулялі ў абароне. І, вядома, рэалізавалі ту большасць, якая ў нас сёння была. Як кажуць, забілі, значыць выйгралі. «Юнацтва» сёння прайграла … "
Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
Свой наступны матч «Нёман» правядзе таксама ў Гродне і будзе прымаць 29 лістапада «Шахцёр»
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…