Хакеісты гродзенскага «Нёмана» ў чацвер 22 лістапада мінімальна ў сталіцы абыгралі маладзёжную зборную Беларусі. Адзіную шайбу ў матчы ў пачатку сустрэчы забіў Аляксандр Маляўка.
Пасля сакрушальнай паразы ад «Юнацтва» гродзенцам трэба было прыйсці ў сябе і працягнуць пагоню за лідэрамі чэмпіянату. У Мінску матч з маладзёжнай зборнай апынуўся для «Нёмана» няпростым. Гродзенцы ў некалькі разоў перакідалі свайго суперніка, але вызначыцца змаглі толькі аднойчы.
«U-20» — «Нёман» 0:1 (0:1, 0:0, 0:0)
гол:
04:17 0: 1 — А. Маляўка (Смураў, С.Маляўка)
Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў пасля матчу:
— Задаволены вынікам, але, як сказаў адзін калега, было такое адчуванне, што сёння гулялі футбалісты — лiк як раз адпаведны. Перадачы ішлі то ў ногі, то яшчэ кудысьці. Быў добры рух, кантроль над шайбай. Але без варот — адсюль і толькі адзін гол. Перадачы ў стылі «ты мне, я табе, а куды яе далей? …» Гэта насцярожвае, бо працягваецца другі матч запар. Нават пакуль не магу вычарпальна адказаць, што з нашымі нападамі: хатнюю серыю ў гэтай частцы правялі куды лепш, чым праводзім выязную.
Турнірная табліца выглядае наступным чынам:
Свой наступны матч гродзенцы правядуць 24 лістапада ў Маладзечне супраць мясцовага «Дынама», а 27 лістапада на родным лёдзе гродзенцы будуць прымаць лідэра турнірнай табліцы — «Юнацтва».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…