Са студзеня замежныя грамадзяне змогуць зарэгістравацца па месцы знаходжання ў Беларусі праз інтэрнэт і без выплаты пошліны, піша Citydog.by са спасылкай на «Рэспубліку».
У пачатку 2019 года замежнікам дазволяць бясплатна праходзіць працэдуру рэгістрацыі праз Адзіны партал электронных паслуг. У канцы года МУС абяцае павялічыць тэрмін знаходжання госця Беларусі без рэгістрацыі да 10 дзён замест сённяшніх пяці.
— Рэгістрацыя існуе ў нас яшчэ з часоў СССР. Гэта элемент забеспячэння бяспекі грамадзян і краіны. Нам важна адсочваць міграцыйныя патокі і разумець, хто да нас едзе. На жаль, замежнікі здзяйсняюць і правапарушэнні, і злачынствы. Дарэчы, наша краіна не адзіная, дзе працэдура рэгістрацыі абавязковая. Ведаю, што існуе яна ў Чэхіі, Германіі і некаторых дзяржавах СНД, — пракаментаваў намеснік начальніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Віталь Навумчык.
Грамадзяне Украіны, Латвіі, Літвы, Эстоніі і Казахстана могуць знаходзіцца ў РБ без рэгістрацыі 30 дзён, Расіі - 90 дзён.
Госці з астатніх краін абавязаны зарэгістравацца па месцы знаходжання на працягу пяці сутак. Калі спыняюцца ў гасцініцы, санаторыі або аграсядзібе, то рэгіструюцца пры засяленні бясплатна. Калі замежнік здымае кватэру або жыве дома ў мясцовых сяброў, то павінен з’явіцца ў раённы аддзел па грамадзянстве і міграцыі і заплаціць за паслугу адну базавую велічыню.
Калі замежны грамадзянін жыве 5 дзён у Мінску, а потым пераязджае ў іншы горад яшчэ на 6 дзён, то абавязаны зарэгістравацца ў мясцовым АГІМам па новым месцы знаходжання. Прасцей тым, хто падарожнічае па краіне ў рамках тура: яны могуць рэгістравацца толькі па першым месцы знаходжання.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…