22 лістапада ў Ленінскім судзе Гродна павіннен быў адбыцца разгляд справы кіраўніка Гродзенскай абласной арганізацыі АГП Мікалая Саляніка, але пасяджэнне не прайшло з-за таго, што актывіст прыйшоў у робе зняволенага і з драўляна калодкай.
Нагадаем, 7 лістапада міліцыя затрымала Мікалая Саляніка разам з іншым членам АГП у Гродне Аляксандрам Лаўрэнцьевым за спробу правядзення несанкцыянаванага пікету. У той дзень Салянік і Лаўрэнцьеў прайшлі па цэнтры горада з плакатам «Долой Самодержавие».
У выніку ў судзе Ленінскага раёна разгляд справы перанеслі на 26 лістапада. Прычынай гэтаму стала калодка, з якой прыйшоў Мікалай Салянік.
«Яго не пусцілі ў залу суда і сказалі здымаць калодку, а ключоў ад яе не было. У выніку суддзя прыняў рашэнне не пускаць Саляніка ў залу з небяспечным прадметам і перанеслі пасяджэнне на 26 лістапада», — распавёў Hrodna.life гродзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч. Саляніку загадалі првйсці ў суд наступным разам у «адпаведнай вопратцы».
Раней, 8 лістапада, актывіста Аляксандра Лаўрэнцьева судзілі ў судзе Ленінскага раёну Гродна. Паводле арт. 23.34, ч. 3 КаАП суддзя Руслан Гурын пакараў грамадскага актывіста штрафам на 30 базавых велічынь, што складае ажно 735 рублёў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…