30 лістапада ў мінскім Палацы Спорту пройдзе першая ў Беларусі танцавальная прэмія «Bizon», дзе збяруцца самыя моцныя і тытулаваныя танцоры краіны. У чацвёрку, якая будзе змагацца за званне лепшага hip-hop танцора, увайшлі тры прадстаўнікі Гродна.
Танцавальны фестываль «Bizon» з’яўляецца самым буйным чэмпіянатам у Беларусі. Ён уключае ў сябе першую беларускую танцавальную прэмію, дзе спаборнічаюць лепшыя калектывы і самыя знакамітыя харэографы краіны. Іх адбіраюць шляхам галасавання зыходзячы з заслуг на чэмпіянатах і танцавальнай арэне Беларусі ў цэлым.
За званне лепшага Hip-Hop танцора краіны будуць змагацца тры гродзенца: Максім Слюсарэнка, Яраслаў Наскоў і Артур Швайкоўскі. Канкурэнцыю ім складзе мінчанін Фёдар Рабцаў.
«Удзельнікаў фіналу выбірае беларуская федэрацыя сучаснага танца сумесна з рэзідэнтамі кампаніі „Bizon“. Мы выбралі найлепшых з найлепшых, якія дабіліся поспехаў у танцавальнай сферы. Лепшага hip-hop танцора Беларусі будуць выбіраць вопытныя члены журы», — распавялі Hrodna.life арганізатары прэміі.
«Bizon» — першая і адзіная такая прэмія ў Беларусі. Суддзямі мінулых гадоў былі зоркі танцавальнага шоў-бізнесу з ЗША, Швейцарыі, Расіі і Беларусі, якія пастаянна працуюць з зоркамі сусветнай эстрады. Падчас фестывалю яны праводзілі свае танцавальныя майстар-класы для ўдзельнікаў чэмпіянату з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Эстоніі.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…