«Белкартаграфія» выпусціла скрэтч-карту «Рэспубліка Беларусь». Пра гэта сказана на афіцыйным сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.
Карту выдалі на беларускай мове, яе маштаб 1: 1 100 000. Карта дапоўнена вытрымкамі з вершаў айчынных паэтаў пра радзіму.
Карыстацца ёй надзвычай проста. Трэба толькі сцерці манеткай срабрысты пласт з тэрыторый тых раёнаў краіны, у якіх давялося пабываць, піша «Гарадзенская праўда».
— Пад пластом хаваецца маляўнічая і вельмі дэталёвая карта з выявамі гербаў населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, — паведамілі ў камітэце.
Скрэтч-карту «Рэспубліка Беларусь» можна будзе купіць ужо 21 лістапада — у дзень урачыстай прэзентацыі чатырохтамовага выдання «Вялiкi гiстарычны атлас Беларусi», якая пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы. Таксама карту-навінку, усе чатыры тамы Атласа і іншую прадукцыю беларускіх картографаў можна будзе купіць на выставе-продажы прадукцыі РУП «Белкартаграфія» гістарычнай тэматыкі, арганізаванай у гэты дзень у фае бібліятэкі.
Пазней яна будзе прадавацца ў крамах гандлёвай сеткі «Белкніга».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…