«Белкартаграфія» выпусціла скрэтч-карту «Рэспубліка Беларусь». Пра гэта сказана на афіцыйным сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

e172bca461f908b45c6447c823d99e25 (1).jpg

Карту выдалі на беларускай мове, яе маштаб 1: 1 100 000. Карта дапоўнена вытрымкамі з вершаў айчынных паэтаў пра радзіму.

Карыстацца ёй надзвычай проста. Трэба толькі сцерці манеткай срабрысты пласт з тэрыторый тых раёнаў краіны, у якіх давялося пабываць, піша «Гарадзенская праўда».

— Пад пластом хаваецца маляўнічая і вельмі дэталёвая карта з выявамі гербаў населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь, — паведамілі ў камітэце.

ef7318a30bcd0a4aeae279f13de79604.jpg

Скрэтч-карту «Рэспубліка Беларусь» можна будзе купіць ужо 21 лістапада — у дзень урачыстай прэзентацыі чатырохтамовага выдання «Вялiкi гiстарычны атлас Беларусi», якая пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы. Таксама карту-навінку, усе чатыры тамы Атласа і іншую прадукцыю беларускіх картографаў можна будзе купіць на выставе-продажы прадукцыі РУП «Белкартаграфія» гістарычнай тэматыкі, арганізаванай у гэты дзень у фае бібліятэкі.

Пазней яна будзе прадавацца ў крамах гандлёвай сеткі «Белкніга».