Праз скаргі мясцовых жыхароў касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе скасаваў першы звон да нядзельнай малітвы. Раней ён гучаў у 7.30 ранку.
Жыхар мікрараёна Індустрыяльны у Лідзе скардзіцца, што толькі выйшаў на пенсію і меркаваў нарэшце выспацца. Раней яму даводзілася вельмі рана ўставаць на працу. Але ягоны дом знаходзіцца поруч з касцёлам, і па раніцах ён прачынаецца пад звон званоў. Такі «будзільнік» яго вельмі абурае, пішуць «Прынёманскія весці».
Ігумен касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі айцец Андрэй Агель растлумачыў, што ў каталіцкай царкве існуе даўняя традыцыя: за паўгадзіны да пачатку набажэнства склікаць вернікаў на малітву. У іх касцёле імшы праводзяцца, а 9 раніцы з панядзелка па суботу. Таму ў 8.30 і гучыць звон.
«Я лічу, што 8.30 — гэта не такая ўжо і ранняя пара. Абсалютная большасць людзей у гэты час ужо прачынаюцца, — адзначае ігумен храма. — Таксама трэба ўлічваць і пачуцці вернікаў. Звон не толькі чысціць нашу душу, але і лечыць цела».
Айцец Андрэй расказаў, што першая нядзельная імша пачынаецца, а 8 раніцы, наступная — у 10.00. Раней звон гучаў у 7.30. Але ад мясцовых жыхароў пачалі паступаць скаргі. У касцёле пайшлі насустрач людзям, і зараз звон па нядзелях звоніць толькі ў 9.30.
[irp posts="58 122″ name="Законам не абаронена. Улады распавялі, што будзе з аркай Радзівілаў, якая разбураецца пад Лідай"]
[irp posts="79 660″ name=" Бяда вельмі згуртавала вернікаў". Як аднаўляюць касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў Гожы пасля пажару"]
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…