У Гродне супрацоўнікі МНС і ДКСЭ адкрылі фірму на сваякоў і дапамагалі ёй выйграваць тэндары

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна абвясціў прысуды супрацоўнікам МНС і ДКСЭ, якія займалі высокія пасады. Суд вызначыў, што абвінавачаныя некалькі гадоў карысталіся сваім службовым становішчам і нанеслі дзяржаве шкоду ў дзясяткі тысяч рублёў.

Паводле інфармацыі тэлеканала «Гродна Плюс», адзін з абвінавачаных прысуджаны да 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Апроч таго, ён павінны будзе заплаціць штраф амаль у 10 000 рублёў. Другі абвінавачаны атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі.

Абвінавачаныя праз сваіх сваякоў арганізавалі фірму, што спецыялізавалася на выпрабаваннях пажарных лесвіц і агароджаў. Фактычна яна займалася тым жа самым, што і навукова-практычны цэнтр упраўлення МНС па Гарадзенскай вобласці. Яго дырэктарам быў адзін з фігурантаў справы.

Скарыстаючы сваё службовае становішча, ён перадаваў звесткі пра заказы на правядзенне выпрабаванняў у сваю фірму, а не ў цэнтр. Такім чынам, выпрабаванні праводзіла камерцыйная структура. Аплата за іх паступала на прыватны рахунак, а не ў дзяржбюджэт, і пазней пераводзілася ў гатоўку.

Другі факт махлярства абвінавачаных звязаны з аналагічнымі «выпрабаваннямі» на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе. Прыватная фірма абвінавачаных выйграла тэндар на правядзенне працаў, якія, аднак, ніхто не праводзіў. Аплату за іх фірма атрымала, і, як у папярэднім выпадку, грошы былі абнаяўлены. Заводу нанеслі шкоду ў памеры звыш 190 млн. недэнамінаваных рублёў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024