Нягледзячы на тое, што на календары яшчэ восень, у Гродне ўжо пачынаюць устаноўку навагодніх елак. Па традыцыі першай ставяць елку на плошчы Савецкай. У панядзелак 19 лістапада сюды прывезлі дэталі каркаса, у бліжэйшыя два дні ён будзе цалкам сабраны і пачнецца яго афармленне елкамі. З серады ўстаноўка галоўнага навагодняга сімвала пачнецца і на плошчы Леніна, перадае «Гродно Плюс».
Акрамя елак, навагодні настрой будуць ствараць і рознакаляровыя арт-аб'екты. На плошчы Леніна ўсталююць шасціметровыя рознакаляровыя шары. Поўную ілюзію зорнага неба створыць вялізная расцяжка з тысячамі лямпачак, прыемным дадаткам стануць і кропкавыя светавыя скульптуры, якія размесцяцца ў розных кутках цэнтральных вуліц Гродна.
Ужо ў снежні дзясяткі елак будуць устаноўлены і ў мікрараёнах горада. Таксама ў бліжэйшыя дні навагодняе афармленне зайграе ў крамных вітрынах. Што тычыцца ілюмінацыі, па традыцыі агні на ёлках будуць запаленыя пасля параду Дзядоў Марозаў, які традыцыйна праходзіць у сярэдзіне снежня.
У бліжэйшы тыдзень сіноптыкі прагназуюць устойлівыя мінусавыя тэмпературы па начах, днём слупкі тэрмометраў будуць трымацца ў межах +1−1. У аўторак 20 лістапада Гродна сустрэне і першы снег.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…